НЕ - ВАЙНЕ!
203

СК завёў крымінальную справу супраць рэжысёркі фільму «Каліноўскі»

03.10.2022 Крыніца: belsat.eu

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу супраць рэжысёркі Вольгі Швед. Сілавікі палічылі, што стваральніца фільму «Каліноўскі» распальвае нацыянальную варажнечу.

Вольга Швед, сцэнарыстка і рэжысёрка фільму «Каліноўскі» распавядае, што літаральна пасля выхаду на «Белсаце» стужкі, Следчы камітэт распачаў супраць яе крымінальную справу паводле арт. 130 КК («Распальванне нацыянальнай варажнечы»).

«Каліноўскі казаў: «Тады толькі зажывеш шчасліва, народзе, калі маскаля над табой не будзе». Тут і абраза і крамля і ўсходніх суседзяў. Асабліва калі ідзе вайна ва Украіне і рэвалюцыю ў 2020 годзе была здушаная пры ўдзеле Пуціна і па сцэнару паўстання 1863 года. Фільм атрымаўся надзвычай актуальны, таму СК ніяк міма не мог прасці», – каментуе справу ў размове з «Белсатам» Вольга Швед.

Рэжысёрка таксама дадае, што не атрымала позву, паколькі мае сталы побыт за мяжой і адпаведны пашпарт серыі РР, таму позву няма куды дасылаць. Таксама стала вядома, што галоўны герой фільму гісторык Васіль Герасімчык пакінуў Беларусь у сувязі з пераследам з боку сілавікоў

Чытайце яшчэ: 

З журфака БДУ сышла дэкан — яна адлічвала студэнтаў пасля сутак

Социолог: С таким вызовом независимые СМИ никогда не сталкивались

Аднавілася закрытае пасяджэнне па справе БелаПАН. Ідуць спрэчкі бакоў

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!