НЕ - ВАЙНЕ!
881

Сілавікі затрымалі ў Мінску фатографа Яўгена Ерчака

13.06.2022 Крыніца: Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў

Фотаздымкі з ператрусу і прызнальныя паказанні фатографа з’явіліся ў праўладных тэлеграм-каналах. На відэа  беларускі фатограф прызнаецца, што быў пазаштатным карэспандэнтам TUT.BY і асвятляў вулічныя акцыі.

Акрамя гэтага сілавікі паведамляюць, што атрымалі доступ да фотаархіва журналіста. У межах якой справы затрыманы калега, пакуль невядома. 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!