430

Сілавікі прыйшлі да "Брестской газеты" і Intex-press, да рэдактара orsha.eu

08.07.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Сёння сілавікі прыйшлі ў рэдакцыі двух недзяржаўных медыя ў Брэсцкай вобласці —  да «Брестской газеты» і Intex-Press.

"Па словам відавочцаў, чатыры ці пяць чалавек стукалі ў дзверы рэдакцыі і пагражалі выламаць дзверы", — паведаміла рэдакцыя «Брестской газеты».

У рэдакцыі баранавічскага выдання Intex-Press прадстаўнікі КДБ праводзяць вобшук.

 Таксама раніцай 8 ліпеня сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю "Нашай Нівы" і дадому да  работнікаў медыя. Затрыманы праваабаронца і рэдактар сайта orsha.eu Ігар Казмерчак.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!