316

Шведскія журналісты звяртаюцца да Лукашэнкі і Румаса з заклікам спыніць пераслед журналістаў-фрылансераў у Беларусі

13.04.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Фрыланс-журналістыка

Прадстаўнікі арганізацыі Аб’яднанне журналістаў-фрылансераў поўдня Швецыі Frilans Syd звярнуліся да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прэм’ер міністра Беларусі Сяргея Румаса з заклікам спыніць пераслед беларускіх журналістаў-фрылансераў.

У сакавіку адмысловую заяву ў падтрымку беларускіх журналістаў-фрылансераў прынялі падчас штогадовай асамблеі пазаштатнай арганізацыі Frilans Riks у Шведскім саюзе журналістаў (SJF). Яе і накіравалі кіраўніцтву Беларусі.

Шведскія журналісты выступілі з заяваю ў падтрымку беларускіх журналістаў-фрылансераў

Прыцягненне да адказнасці журналістаў-фрылансераў у Беларусі нясе пагрозу як свабодзе слова, так і асабістаму жыццю журналістаў. Накладанне штрафу на журналіста, які супрацоўнічае з замежным СМІ, парушае міжнародныя прынцыпы свабоды прэсы і права на доступ да інфармацыі, гаворыцца ў адмысловай заяве штогадовай асамблеі пазаштатнай арганізацыі Frilans Riks у Шведскім саюзе журналістаў (SJF).

 

"На жаль, у Беларусі нічога новага, і мы ўсё яшчэ вельмі занепакоеныя сітуацыяй з фрылансерамі ў Беларусі", — гаворыцца ў адмысловай заяве штогадовай асамблеі пазаштатнай арганізацыі Frilans Riks у Шведскім саюзе журналістаў (SJF).

Таксама Оса Ульсан, журналістка-фрылансерка і медыяэкспертка з горада Мальмё (Швецыя) арганізуе кампанію падтрымкі Ларысы Шчыраковай, якую будуць судзіць за яе фрыланс-журналістыку ў дзень яе нараджэння. 

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля будуць разглядаць  пратакол з міліцыі, складзены паводле артыкула  22.9 КаАП — за нібыта незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”. “Незаконны выраб” міліцыя Цэнтральнага раёна Гомеля ўгледзела  ў відэасюжэце “Кармленне галубоў, ці Прагулкі па набярэжнай”, які выйшаў 1 сакавіка на беларускамоўным спадарожнікавым тэлеканале “Белсат” (Польшча).

У сюжэце распавядалася пра гамельчукоў, якія ў нядзелю збіраюцца на гранітнай набярэжнай Сожа  і кормяць галубоў, а заадно гутараць з журналістамі і блогерамі  пра свае праблемы, абмяркоўваюць эканамічную і грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне.

Frilans Syd — рэгіянальная арганізацыя журналістаў фрылансераў з поўдня Швецыі, якая ўваходзіць у Фрыланс Рыкс (Frilans Riks), агульнанацыянальную арганізацыю журналістаў-фрылансераў пры Шведскім саюзе журналістаў

Празрыстая аплата, салідарнасць, адкрытыя ўлады — чаго дамагаюцца журналісты-фрылансеры. ШМАТ ФОТА

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!