488 1

Шведскія журналісты даслалі Ліліі Ананіч дапаможнік па працы фрылансераў

10.04.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Аўтары нядаўна прэзентаванага ў Мінску дапаможніка “Фрыланс у масмедыя: Швецыя — Беларусь” падпісалі персанальны асобнік Міністру інфармацыі Беларусі Ліліі Ананіч.

— Мы спадзяемся, што Лілія Станіславаўна ўважліва азнаёміцца з кнігай і нарэшце прыйдзе да высновы, што трэба легалізаваць у Беларусі работу журналістаў-фрылансераў. Фрыланс — надзвычай распаўсюджаны фармат працы журналістаў ва ўсім свеце, і толькі ў Беларусі заканадаўства разглядае журналістаў выключна ў якасці журналістаў канкрэтнага СМІ.

Калі патрэбна, мы гатовы прадаставіць дапаможнік кожнаму супрацоўніку Мінінфарма! — гавораць аўтары дапаможніка Мікаэль Бэрглінг і Фрэдрык Нэйман.

Кніга “Фрыланс у масмедыя: Швецыя — Беларусь” ёсць інструментальным дапаможнікам па тым, як быць паспяховым фрылансерам ва ўсіх сэнсах. Як быць журналістам і прадпрымальнікам, ведаць свае правы і ўмець імі карыстацца. У кнізе падрабязна распавядаецца, як пабудаваць правільную сістэму, каб праца стала для “журналіста-адзіночкі” прыбытковай. Выданне змяшчае ў сябе і практычныя парады ад журналістаў з вялікім досведам датычна страхавання, кіравання фінансамі, эканомікі фрылансу.

Каментары

Цікавае выданне. Шкада, што я не чалец БАЖ, а то і я змог бы атрымаць гэты гросбух ды даведацца "Як нам пабудаваць Швецыю, не пабудаваўшы Беларусь". Дарэчы колькі той Швецыі? Гадоў 50 ці 100 будзе? А нам у гэтым гаду ў сераду толькі 27 годзікаў споўніцца. І пры гэтым мы ўсе фрылансеры - часам пішам абы што, кажам абы што і паказваем абы што ў незалежных СМІ. Ў той час, калі толькі адзін з нас беларусаў будуе дзяржаву Беларусь. Называць яго імя не буду. Ён таксама фрылансер і, з-за таго, што мы яму не дапамагаем, ён метадам спроб і памылак 23-ці год ідзе адзін да суверэннай дзяржавы Беларусь і вядзе за сабой беларускі народ-фрылансер.

Ну, а гэтыя хахмачы-фрылансеры з Швецыі няхай пад сваім носам фралансуюць, і ня лезуць у нашы беларускія справы. Нават дзеля хохмы.