496

Шукаем валанцёра/ку для працы з архівам старых газет

22.09.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” шукае валанцёра/валанцёрку для працы з архівам старых выданняў.

Сутнасць пытання: у нашу арганізацыю звярнуўся чалавек, якія мае вялікі архіў друкаванай прэсы, выразак, падшывак і іншай друкаванай прадукцыі пачынальна з 1989 года. У нас узнікла ідэя адсканаваць і выкласці найбольш цікавыя матэрыялы.

Для гэтага сабе ў дапамогу мы шукаем валанцёрак і валанцёраў, якія ў вольны ад працы ці вучобы час дапамаглі б са сканаваннем матэрыялаў. Калі ў Вас ёсць жаданне і час дапамагчы, пакіньце свае кантакты ТУТ.

Таксама мы шукаем магчымасць узяць на некаторы час пакарыстацца сканер фармата А3, калі ў кагосьці такі ёсць. Дадатковыя пытанні можна задаць па тэлефоне 8029-138-57-96 альбо на пошту press@baj.by