456 0

Штраф і канфіскацыя тэхнікі. Суд прыняў рашэнне па справе "Белсата"

10.10.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Рашэнне прыняла суддзя суда Першамайскага раёна Мінска Анастасія Папко ў справе аб аўтарскім праве на гандлёвы знак «Белсат».

Журналіста Аляксандра Баразенку прызналі вынаватым у парушэнні аўтарскага права на гандлёвы знак «Белсат». Яго аштрафавалі на 40 базавых велічынь (920 рублёў), таксама прызначаная канфіскацыя ўсёй тэхнікі, якую забралі ў самога Баразенкі і на офісах тэлеканала.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/b5516da4-fda1-4682-a8e4-0b54eea8f9c4_w1023_s_s_0.jpg

10 кастрычніка ў судзе Першамайскага раёна Мінска аднавіўся працэс над аператарам тэлеканала «Белсат» Аляксандрам Баразенкам, якога вінавацяць у нібыта парушэнні аўтарскіх правоў на гандлёвы знак «Белсат».

У справе шмат новых дакументаў, таксама пасяджэнне вядзе новы суддзя — Анастасія Папко.

У судзе ўсім журналістам забаранілі фота- і відэаздымкі на падставе рашэння старшыні суда.

Суддзя зачытаў дапрацаваны пратакол супраць Аляксандра Баразенкі, які прыйшоў з міліцыі. У пратаколе ўказана тэзніка, забраная у самога журналіста, а таксама на офісах тэлеканала падчас ператрусаў вясной гэтага года.

Пасля гэтага ў судзе быў дапытаны Аляксандр Баразенка, які паўтарыў паказанні, дадзеныя раней: ён сапраўды супрацоўнічае з інфармацыйным агенцтвам News Informacje, якое ў сваю чаргу супрацоўнічае з "Белсатам". Баразенка падкрэсліў, што ўся тэхніка, забраная ў яго ў Дзень Волі 25 сакавіка, не ўводзілася ў грамадзянскі абарот тавараў — не прадавалася і не здавалася. Тэхніка выкарыстоўвалася выключна для асабістай працы.

Наконт тэхнікі, забранай у офісах "Белсата", Бразенка патлумачыў, што тэхніка яму не належыць, але ён сапраўды карыстаўся ёй ў асабістай працы, калі рыхтаваў інфармацыйныя матэрыялы.

"Аднак ніякіх паслуг па перадачы чужога кантэнту, кантэнту з таварным знакам "Белсат", я не аказваў. Толькі рыхтаваў уласныя матэрыялы," — падкрэсліў Аляксандр.

Пасля Баразенкі ў судзе дапытваюць спецыяліста — Аляксандра Грыбло, дырэктара дырэкцыі тэхнічнага развіцця Белтэлерадыёкампаніі, дзе ён працуе з 1994 года.

Эксперт заявіў, што абаталяванне, якое забралі ў Баразенкі — кропка доступа ў інтэрнэт — гэта спецыяльны тэрмінал для перадачы інфармацыі. Такое прыстасаванне выкарыстоўваецца ўсімі тэлекампаніямі Еўропы. Прыкладны кошт такога прысталявання — 25 тысяч еўра.

Аляксандр Грыбло паведаміў, што такое абсталяванне маглі набыць толькі тэлекампаніі. У прыватнай асобы абсталяванне магло апынуцца толькі па дамове з тэлекампанія.

У судзе халодна, ацяпленне пакуль не ўключылі. Журналісты сядзяць у куртках, Баразенка — у кашулі. Суддзя зачытвае пісьмовыя матэрыялы справы.

З матэрыялаў справы вынікае, што адрэсы офісаў "Белсата" ў Мінску паведаміў у міліцыю Аляксандр Белякоў — чалавек, які ў Беларусі валодае правам на ганлёвы знак "Белсат". Ён заявіў у міліцыю, што яму вядома, што ў дадзеных памяшканнях парушаюцца яго правы.

Пасля перапынку ў працэсе працягваецца агалошванне пісьмовых матэрыялаў справы.

У матэрыялах справы ёсць інфармацыя ад правайдэра «Деловая сеть» пра аб'ёмы і змест і дадзеных, якія адпраўляліся з офіса "Белсата" ў Мінску.

У судзе абвешчаны перапынак да 15.40 для вынясення вердыкту суда.

***

Пасля затрымання яшчэ ў сакавіку Аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі склаў на Баразенку пратакол па артыкуле 9.21 КаАП Беларусі. Баразенку дапытвалі ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна, дзе журналіст адбываў 15-суткавы арышт, паралельна з чым наляпілі на яго відэатэхніку самаробныя налепкі з лагатыпам тэлеканала "Белсат" і забралі яе да рашэння суда.

Паралельна з гэтым 31 сакавіка ў офісах тэлеканала прайшлі ператрусы, міліцыя ў межах гэтай жа справы па аўтарскім праве забрала тэхніку з двух памяшканняў, а таксама асабістую тэхніку яшчэ аднаго журналіста – Аляксандра Любенчука. Журналісты «Белсата» называюць справу відавочнай правакацыяй з мэтай адабраць тэхніку, а таксама аказаць ціск на тэлеканал і супрацоўнікаў.

У жніўні суд ужо разглядаў дадзеную справу.

Тады ў судзе выступіў аўтар міліцэйскага пратакола Уладзіслаў Падрэз, а таксама шэраг сведкаў, якія пацвердзілі словы журналіста пра адсутнасць маркіроўкі «Белсат» на тэхніцы.

З-за наяўнасці вялікай колькасці парушэнняў суддзя Дзмітрый Цыкал тады адправіў пратакол у міліцыю на дапрацоўку. Пратакол дапрацавалі і зноў вярнулі ў суд, дзе і адбудзецца працэс.

Калі журналіста прызнаюць вінаватым, яму пагражае штраф ад 460 да 1 150 рублёў, а таксама канфіскацыя усёй тэхнікі, забранай у самога Баразенкі і на офісах тэлеканала.

---

Справа вакол таварнага знаку «Белсат» цягнецца амаль пяць гадоў. Паводле ўладальніка фірмы «БЕЛСАТплюс»  тэлеканал парушае інтарэсы ягонага бізнесу. Прадпрымальнік звярнуўся ў Вярхоўны суд, але ён не задаволіў ягоныя патрабаванні.

Тады ўласнік фірмы «БЕЛСАТплюс» намагаўся забараніць тэлеканалу выкарыстоўваць таварны знак «Белсат ТВ» («Belsat TV»). Але Вярхоўны Суд палічыў патрабаванні неабгрунтаванымі.

Паўторны разгляд справы ініцыяваў прэзідыум Вярхоўнага суду, а справу разглядаў іншы склад суддзяў. 4 верасня 2014 году суд задаволіў пазоў Андрэя Белякова і забараніў тэлеканалу выкарыстоўваць гандлёвы знак «Белсат ТВ» пры трансляцыі на тэрыторыю Беларусі ды на інтэрнэт-старонцы.

У офісах “Белсата” прайшлі ператрусы, канфіскавана тэхніка

Сведка ў судзе па справе Баразенкі: "Напэўна, нехта напісаў пратакол пад капірку"

Аляксандр Баразенка выйшаў на свабоду з Акрэсціна (фота, відэа)

Каментары