607

Штогадовы сход EFJ прыняў рэзалюцыю ў знак салідарнасці з БАЖ

14.10.2021 Крыніца: EFJ

Штогадовы сход Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (EFJ), які адбываўся ў Загрэбе, Харватыя, 8-9 кастрычніка, аднагалосна прыняў рэзалюцыю з нагоды юрыдычнай ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), філіяла EFJ.

27 жніўня 2021 года Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў юрыдычную рэгістрацыю Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), адзіную незалежную прадстаўнічую арганізацыю журналістаў і супрацоўнікаў СМІ ў Беларусі, у рамках беспрэцэдэнтнага ціску  супраць журналістаў, СМІ, а таксама іншых грамадзянскіх супольнасцей і арганізацый.

Прыняўшы гэтую рэзалюцыю, журналісцкія арганізацыі з усёй Еўропы выказалі салідарнасць са сваімі калегамі ў Беларусі.

EFJ будзе працягваць дапамагаць БАЖ у дзейнасці.

Штогадовы сход EFJ просіць Кіруючы камітэт:

- дапамагчы БАЖу і яго сябрам працягваць іх працу пасля лквідацыі арганізацыі рашэннем Вярхоўнага суда Беларусі;

- заахвочваць членаў EFJ прапаноўваць выязныя стыпендыі журналістам з Беларусі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!