1938

Шосты сёлетні суд журналіста Жукоўскага – 17 сакавіка ў Мазыры (+відэа)

11.03.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Гомельскі журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі атрымаў SMS-паведамленне з Мазырскага раённага суду – разгляд   ягонай чарговай адміністрацыйнай справы паводле артыкула 22.9 КаАП прызначаны на 17 сакавіка.  Сёлета гэта ўжо шостая адміністрацыйная справа ў дачыненні да журналіста нібыта за незаконны выраб прадукцыі СМІ для тэлеканалу “Белсат” без акрэдытацыі ў беларускім Міністэрстве замежных спраў.

– Мазырская міліцыя склала пратакол  на  падставе сюжэту, паказаным  на тэлеканале “Белсат” 9 лютага: “Мазыр: спіртзавод банкрутуе”. Такую пільную ўвагу да сваёй сціплай персоны з боку ўлады і міліцыі магу патлумачыць хіба толькі  мэтанакіраваным пераследам за сваю актыўную грамадскую і журналісцкую дзейнасць”, – заявіў Кастусь Жукоўскі службе маніторынгу ГА “БАЖ”.

Сёлета за так званы “незаконны выраб прадукцыі СМІ” (артыкул 22.9 КаАП) Кастуся Жукоўскага судзілі ў Калінкавічах, Карме, Буда-Кашалёве і двойчы ў Жлобіне. Агулам суды пакаралі Жукоўскага штрафамі на 38 мільёнаў 850 тысяч рублёў. А з улікам мінулагодніх пакаранняў за выраб прадукцыі СМІ без акрэдытацыі сума штрафаў журналісту перавысіла 70 мільёнаў рублёў.

Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП (Табліцы, абнаўляецца)!!!

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!