1158

Шосты раунд Дыялогу па правах чалавека паміж ЕС і Беларуссю адбыўся ў Бруселі

19.06.2019 Крыніца: Прадстаўніцтва Еўрапейскага cаюза ў Беларусі

Еўрапейскі саюз і Рэспубліка Беларусь правялі шосты раунд двухбаковага дыялогу па правах чалавека 18 чэрвеня 2019 года ў Бруселі.

Еўрапейскі саюз і Беларусь шырока абмеркавалі падзеі ў сферы развіцця дзяржаўнай палітыкі, рэалізацыю Нацыянальнага плана дзеянняў у галіне правоў чалавека ў Беларусі і сітуацыю з правамі чалавека ў краіне.
 
Асаблівая ўвага была нададзеная свабодзе выказвання, сходаў і аб'яднанняў. Удзельнікі таксама разгледзелі палітыку ў дачыненні да гендэрнай роўнасці і барацьбы з гвалтам у сям'і і стан рэчаў з рэалізацыяй такой палітыкі як у ЕС, так і ў Беларусі.
 
У кантэксце нядаўніх пакаранняў смерцю ЕС зноў заявіў пра сваё адназначнае непрыманне смяротнага пакарання заўсёды і пры любых абставінах.

Адкрытасць Беларусі, якая праяўляецца ў апошні час, да супрацоўніцтва ў забеспячэнні правоў чалавека на міжнародных форумах, уключаючы супрацоўніцтва праз такія механізмы ААН, як Універсальны перыядычны агляд, з'яўляецца пазітыўнай падзеяй. У той жа час неабходна далейшае супрацоўніцтва Беларусі з трымальнікамі мандатаў спецыяльных працэдур ААН.
 
Быў таксама разгледжаны шэраг індывідуальных выпадкаў.

Правозащитники подготовили совместный отчет о правах человека. Вот что в нем говорится о свободе выражения

 
Пасяджэнне адкрыў Спецыяльны прадстаўнік ЕС па правах чалавека Іман Гілмар. Дэлегацыю Еўрапейскага саюза ўзначальваў Томас Майр-Хартынг, Кіраўнічы дырэктар па пытаннях Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў (EEAS). У склад дэлегацыі ўваходзіла Мара Марынакі, Галоўны саветнік па гендэрных пытаннях. Дэлегацыю Беларусі ўзначальваў Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка. Прадстаўнікі дзяржаў-членаў Еўрапейскага саюза таксама назіралі за ходам Дыялогу.
 
Еўрапейскі саюз высока ацаніў актыўны ўдзел і ўнёсак шэрагу арганізацый грамадзянскай супольнасці і няўрадавых арганізацый у абмеркаванне сітуацыі з грамадзянскімі, палітычнымі, эканамічнымі, сацыяльнымі і культурнымі правамі ў некаторых частках Дыялогу.
 
Чакаецца, што чарговая сустрэча ў межах Дыялогу па правах чалавека паміж ЕС і Беларуссю адбудзецца ў 2020 годзе.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!