Каляндар

Сход пра сходы — 15 студзеня ў Мінску (Корпус 8)

10.01.2018 Крыніца: Даслана арганізатарамі 529 0
Дэдлайн Пачатак Назва Арганізатар
15.01.2018 18:20 Сход пра сходы — 15 студзеня ў Мінску (Корпус 8) Валантэрская служба Праваабарончага цэнтру “Вясна”
Адрас: 
Культцэнтр "Корпус" (Мінск, пр-т Машэрава, 9, корпус 8)

Валантэрская служба Праваабарончага цэнтру “Вясна” запрашае на сустрэчу пра мірныя сходы ў Беларусі і яшчэ 10 краінах свету – 15 студзеня (панядзелак) з 18:20 у Мінску.

На “Сходзе пра сходы” мы хочам вам распавесці пра:

  • Тое, як мы назіраем за акцыямі ў Беларусі і суседніх краінах (Польшча, Україна, Расія);
  • чаму мы распачалі кампанію па змене Закона аб масавых мерапрыемствах;
  • тэндэнцыі пра заканадаўства і практыку рэалізацыі свабоды сходаў у 10 краінах свету – прэзэнтуем тэматычны буклет, дзе змяшчаецца інфармацыя пра такія краіны як Казахстан, Узбекістан, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Літва, Аўстрыя, Бельгія, Україна, Расія, Польшча, Латвія і Беларусь.

У 2017 годзе мы назіралі за 12 акцыямі ў Беларусі і 7 за мяжой, пасля чаго з’яўляюцца публічныя справаздачы (можна азнаёміцца тут). Часам мы ходзім на суды, дзе людзей судзяць за ўдзел у мірных акцыях.

Гэтым усім мы гатовыя падзяліцца з вамі ўжо хутка!

Калі: 15.01.2018 (панядзелак)

Месца: Культ.цэнтр Корпус (Мінск, пр-т Машэрава, 9, корпус 8)

Час: 18:20-19:40

Права на свабоду мірных сходаў мае агульныя стандарты, але кожная краіна бачыць і рэалізуе іх па-свойму.

Каментары