227

Сход па вылучэнні дэлегатаў на з’езд ГА "БАЖ" прайшоў у Баранавічах

09.03.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У Баранавіцкай суполцы ГА "БАЖ" сябры арганізацыі правялі сход, каб абраць дэлегатаў на XI з’езд арганізацыі.

Пасля невялікага абмеркавання дэлегатам на з'езд была абрана старшыня філіі Наталля Семяновіч.

Нагадаем, з’езд Беларускай асацыяцыі журналістаў запланаваны на 16 красавіка. На ім будуць падведзены вынікі працы за тры гады, абрана кіраўніцтва і абмеркавана стратэгія дзейнасці на бліжэйшы час.

З’езд ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” пройдзе 16 красавіка. Ідзе ВЫЛУЧЭННЕ ДЭЛЕГАТАЎ

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!