253

Школа па манетызацыі і стварэнні ўстойлівых бізнэс-мадэляў (апытанне да 16 сакавіка)

13.03.2020 Крыніца: Даслана арганізатарамі

Арганізацыя Transitions Online разам з культурна-адукацыйнымі цэнтрам ЦЭХ распачынае даўгатэрміновую школу па манетызацыі медыяў і стварэнні ўстойлівых бізнэс-мадэляў для беларускіх СМІ.

Гэта школа будзе складацца з пяці курсаў па кантэнце і манетызацыі і працягнецца да канца 2022 года. Усе заняткі пройдуць у Мінску, іх будуць весьці вядучыя еўрапейскія эксперты. 

Нашымі трэнерамі выступяць кіраўнікі вядучых еўрапейскіх СМІ, якія ў свой час стварылі паспяховую функцыянальную бізнэс-мадэль з нуля (Dennik N са Славакіі, gazeta.pl з Польшчы, і інш.). 

Курс пачнецца з уводнай часткі. Пасля яе трэнеры правядуць індывідуальныя кансультацыі для зацікаўленых СМІ, у малых групах. Кожнай рэдакцыі з ліку ўдзельнікаў школы эксперты прысвецяць некалькі дзён і выпрацуюць індывідуальныя рэкамендацыі па бізнэс-мадэлях.

Другім этапам школы будзе адбор трэнерамі некалькіх найбольш матываваных і перспектыўных мэдыяў ды дапамога ім у стварэнні працоўнай бізнэс-мадэлі з улікам беларускіх рэаліяў. Кожная адабраная рэдакцыя зможа разлічваць на онлайн-кансультацыі цягам 15-ці дзён трэнерскага часу, вынікам якіх павінна стаць стварэнне ўстойлівай бізнэс-мадэлі для СМІ і пачатак яе функцыявання.

Перад тым, каб прыехаць у Беларусь, трэнеры хацелі б атрымаць ад Вас адказы на свае пытанні. На гэтай падставе яны дастасуюць свае трэнінгі да Вашых патрэбаў, а таксама больш даведаюцца пра праблемы і цяжкасці, з якімі Вы сутыкаецеся і на якія варта звярнуць увагу.

Мы будзем удзячныя, калі Вы зможаце даслаць нам свае адказы да 16 сакавіка 2020 г. уключна.

Калі Вас гэта зацікавіла, калі ласка, запоўніце ЗАЯЎКУ

Калі ёсць пытанні, пішыце - [email protected]

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!