162

Школа манетызацыі (заяўкі да 25 мая)

19.05.2020 Крыніца: cech.by

Культурна-адукацыйны цэнтр ЦЭХ і чэшская арганізацыя Transitions (tol.org) запрашаюць вас прыняць удзел у школе па манетызацыі для СМІ. На падставе досведу калегаў з Еўропы і ЗША (Gazeta.pl, DennikN, News Revenue Hub), а таксама на прыкладах такіх лідараў рынку, як The New York Times і The Guardian, вы даведаецеся, як можна манетызаваць працу сваіх выданняў і прыцягваць да гэтага сваю аўдыторыю. 

Як перастаць хвалявацца (пра грошы) і пачаць жыць зарабляць якасным кантэнтам

Згадайце, што вы бачыце, калі гартаеце стужкі сацсетак. Паміж публікацыямі пра каронавірус і фоткамі коцікаў там — тоны рэкламы. Яшчэ некалькі гадоў таму гэтая рэклама была паўсюль на старонках і экранах традыцыйных медыя, прыносячы прыбытак ім. Але даследаванні паказваюць, што з кожным годам традыцыйныя медыя страчваюць усё большую частку рынку анлайн-рэкламы, саступаючы сацыяльным медыя.

Вы скажаце: "Не з адной рэкламы могуць жыць СМІ", — і будзеце мець рацыю! Захоўваюцца выпадкі, калі крыніцамі існавання медыя застаюцца грантавая падтрымка ці кішэні вялікіх бізнесоўцаў. Але такія сродкі фінансавання абмяжоўваюць незалежнасць выданняў. Няважна, ці карыстаецца фундатар магчымасцю непасрэдна ўплываць на рэдакцыйную палітыку, — сама сітуацыя часта неадназначна ўспрымаецца ў грамадстве.

Ці ёсць альтэрнатыва? Ёсць! Такія лідары якаснай журналістыкі, як The Guardian і New York Times ці інавацыйныя праекты кшталту De Correspondent (Нідэрланды), паспяхова рэалізуюць іншую мадэль. Вялікая, а для некаторых адзіная крыніца фінансавання — унёскі чытачоў. Мадэль вельмі простая. Якасная журналістыка патрабуе грошай. Каб яна заставалася незалежнай, гэтыя грошы мусяць прыходзіць з крыніц, зацікаўленых толькі якасцю працы журналістаў і даступнасцю інфармацыі. Гэтая мадэль дазволіла шмат якім выданням цалкам адмовіцца ад рэкламы ці звесці долю рэкламных прыбыткаў да такой ступені, каб не залежаць ад рэкламадаўцаў.

Як гэтыя медыя камбінуюць стварэнне платнага кантэнту, манетызуюць місію выданняў і прафесійнасць журналістаў, прывабліваюць аўдыторыю і пры гэтым засяроджваюцца выключна на стварэнні якаснага кантэнту — пра ўсё гэта мы раскажам у праграме трэнінгу па манетызацыі медыя ад TOL.

Эксперты з Еўразвязу і ЗША падзеляцца ўласным досведам і ведамі пра тое, як:

  • выбраць мадэль манетызацыі і прымусіць яе працаваць на вас;

  • прымусіць працаваць платны кантэнт і стварыць на яго попыт;

  • мабілізаваць сваю аўдыторыю і зрабіць яе часткай выдання, што фінансуе стварэнне якаснай журналістыкі;

  • тэхнічна арганізаваць сістэмы рэкрутынгу падпісчыкаў і апрацавання рэкурэнтных плацяжоў;

  • працаваць з базай падпіскі, падтрымліваць і падвышаць яе ўцягненасць.

На працягу трэнінгу ўдзельнікі створаць канцэпт-план манетызацыі ўласнага выдання, а лепшыя канцэпт-планы атрымаюць наступную падтрымку экспертаў у распрацаванні стратэгіі і пакрокавага плана рэалізацыі.

Каб пакінуць заяўку на ўдзел, калі ласка, запоўніце форму да 25 мая. Падрабязнасці пра час і акалічнасці праведзення трэнінга, а таксама яго праграму адабраныя удзельнікі атрымаюць асобным лістом. Увага: колькасць месцаў абмежаваная!

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!