570

Шэраг уплывовых замежных арганізацый просяць уключыць Беларусь у маніторынг спецыяльнай Платформы Савета Еўропы

01.04.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Партнёры Платформы Савета Еўропы па развіцці журналістыкі і абароне журналістаў моцна занепакоеная сітуацыяй ў Беларусі, звязанай з масавымі затрыманнямі журналістаў. Яны заклікаюць Савет Еўропы ўключыць Беларусь у спіс краін, якімі займаюцца ў Платформе.

“Асацыяцыя еўрапейскіх журналістаў” (AEJ), “Артыкул 19” (A19), “Камітэт абароны журналістаў” (CPJ), “Еўрапейская федэрацыя журналістаў” (EFJ), “Міжнародная федэрацыя журналістаў” (IFJ), “Індэкс цэнзуры”, “Міжнародны інстытут бяспекі навінаў” (INSI), “Міжнародны інстытут прэсы” (IPI) і “Рэпарцёры без межаў” (RSF) супольна звярнуліся да генеральнага сакратара СЕ Торб’рна Ягланда з пытаннем пра важнасць Пашырэння дзейнасці платформы на Беларусі.

“Мы лічым, што неабходна павышаць інфармаванасць і прыцягваць увагу да значнага пагаршэння свабоды прэсы ў Беларусі і пастаяннага запалохвання журналістаў. Дзейнасць платформы ў Беларусі можа быць лепшым спосабам маніторынгу і інфармавання пра эскалацыю сітуацыі і штодзённыя затрыманні журналістаў”.

24 студзеня 2017 года Парламенцкая асамблея Савета Еўропы прыняла рэкамендацыі, у тым ліку прапанову аб уключэнні Беларусі ў спіс краін, з якімі працуе Платформа Савета Еўропы па развіццю журналістыкі і бяспекі журналістаў.

Тэкст ліста тут.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!