НЕ - ВАЙНЕ!
796

Сетка Дамоў правоў чалавека заклікае неадкладна расследаваць забойства Шарамета

29.07.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Ане Тусвік Бондэ, рэгіянальны менеджар па Усходняй Еўропе і Каўказскім рэгіёне нарвежскага фонда “Дома правоў чалавека”, заклікала ўкраінскія ўлады неадкладна расследаваць забойства журналіста Паўла Шарамета.

Пра гэта гаворыцца ў заяве, якую распаўсюдзіла 28 ліпеня Сетка Дамоў правоў чалавека.

Паміж 1 і 20 ліпеня 2016 года, ва Украіне быў зафіксаваны 41 замах на журналістаў ва Украіне, паводле інфармацыі міжнароднага праекта “Mapping media freedom”. Украінская ўдзельніца праекта Таццяна Пячончык, кіраўніца Цэнтра правоў чалавека, падкрэслівае: атмасфера беспакаранасці, якая пануе на сёння ва Украіне, толькі распальвае агрэсію супраць журналістаў. Яна параўноўвае гэтае забойтсва з забойствам Юрыя Гангадзэ ў 2000-м годзе. “Выканаўцы забойства Гангадзэ – у турме, але замоўцы змаглі пазбегнуць адказнасці, бо раследаванне не змагло выявіць іх і пакараць. Такая беспакаранасць будзе далей распальваць злачынствы і гвалт супраць журналістаў”.

“Індэкс цэнзуры” пералічвае выпадкі замахаў на журналістаў ва Украіне. Па падліках экспертаў, адно з трох парушэнняў адбываецца ў Кіеве, і адно з трох парушэнняў адбываецца з-за дзеянняў прадстаўнікоў улады. Апроч таго, узрасла колькасць перададзеных у суд спраў, звязаных з парушэннямі правоў журналістаў: у мінулым годзе іх было 11, у гэтым годзе – ужо 12.

Таццяна Пячончык звяртае ўвагу на публікацыю на сайце “Міратворца” спісу журналістаў з асабістымі дадзенымі, акрэдытаваных у Данецку і Луганску, якіх сайт назваў саўдзельнікамі тэрарыстаў. Гэтае ачарненне прывяло да таго, што многія журналісты сталі атрымоўваць пагрозы праз емэйлы і тэлефонныя званкі. Менавіта ў маі адбылася найбольшая колькасць фізічных замахаў на жураналістаў – у Кіеве, Херсоне, Марыупалі, Мікалаеве, Запарожжы, Харкаве, Марганцы, Зорным.

13 чэрвеня журналісты ў Бердзянску звярталіся да пракуратуры з калектыўным лістом, пасля замахаў на аператараў тэлеканала “Юг” людзей у камуфляжнай форме са сцягамі “Арміі годнасці”. 2 чэрвеня лідар арганізацыі Віталь Аляшко намякаў у сацсетках на тое, што з Бердзянскім тэлеканалам можа здарыцца тое ж самае, што і з тэлеканалам “Інтэр” у Кіеве”: 2 чэрвеня невядомыя ў масках здзейснілі падпал каля ўвахода ў офіс канала.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!