НЕ - ВАЙНЕ!
1457

Семінар па журналістыцы расследаванняў (Патсдам, заяўкі да 12 чэрвеня)

23.05.2016 Крыніца: Даcлана арганізатарамі

Маладых журналістаў з Усходняй Еўропы запрашаюць да ўдзелу ў навучальным семінары “Расследчая журналістыка: мэты, тэхнікі і выклікі”, які адбудзецца 10 – 15 верасня ў Патсдаме, Германія.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца журналісты ва ўзросце ад 18 да 26 гадоў з усёй Еўропы (асабліва з краін Усходняга партнёрства – Украіны, Малдовы, Грузіі, Беларусі, Арменіі і Азербайджана, а таксама з Расіі, але і можна і з іншых краін Еўропы).

Умовы конкурса:

Даслаць тэкст на англійскай мове (6.000 сімвалаў максімум, з прабеламі):

– тлумачэнне паняцця “расследчая журналістыка”; апішыце магчымасці і абмежаванні ў журналістыцы расследаванняў у вашай краіне на канкрэтным прыкладзе (вы можаце згадаць свой уласны прафесійны досвед),

– у дадатак прыкласці рэзюмэ з фатаграфіяй і невялікай матывацыйнай часткай, дзе вы распавядаеце пра сваю зацікаўленасць у праграме.

Разглядаюцца толькі заяўкі на англійскай мове! Працоўная мова семінара – таксама англійская.

Адабраных удзельнікаў запросяць на інтэрв'ю па Skype, затым будзе прымацца канчатковае рашэнне па адборы.

Заяўкі дасылайце на электронную пошту арганізатараў да 12 чэрвеня 2016 года (да 00.00), спадарыні Isabel Gahreni.gahren@m100potsdam.org.

M100 Young European Journalists Workshop (M100YEJ) з'яўляецца ініцыятывай горада Патсдама і Патсдамскай Media International e.V, з падтрымкай Міністэрства замежных спраў і Нацыянальнага фонда за дэмакратыю ў супрацоўніцтве з European Youth Press, the MIZ Potsdam і Асацыяцыяй еўрапейскіх журналістаў (VEJ).

Усе выдаткі на даезд, візу, пражыванне і побыт забяспечвае Potsdam Media International e.V.

Для атрымання дадатковай інфармацыі чытайце www.m100potsdam.org, старонка абвесткі тут.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!