Аўтарская калонка

Сеціва абяцанняў (+ВІДЭА)

26.12.2011 Аўтарская калонка Андрэя Бастунца 2221

­«Інтэрнет ­у Беларус­і быў, ёсць і будзе свабодным...» Здавалася б - дык чаго­ хвалявацца? Але ж­ занепа­коенасць застаецца.­..

­Напачатку некалькі цытат ад афіцыйных асобаў:

«Інтэрнет у Беларусі быў, ёсць і будзе свабодным, тут нават няма чаго абмяркоўваць», — кіраўнік Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Усевалад Янчэўскі.

«Было б наіўна спрабаваць накінуць аброць на Сусветнае павуцінне. Гутарка не ідзе пра ўвядзенне кантролю, цэнзуры. Дакумент замацоўвае заяўны прынцып рэгістрацыі інтэрнет-выдання, будзь тое сайт газеты, часопіса, іншы інфармацыйны рэсурс­, які выконвае ролю сродку масавай інфармацыі», — міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч.

«Гутарка не ідзе пра тое, што новы законапраект уводзіць прававую рэгламентацыю дз­ейнасці інтэрнет-выданняў. Ён уводзіць рэгламентацыю толькі адзінага варыян­ту распаўсюду СМІ ў Інтэрнеце: гэта калі ёсць дзейныя друкаваныя ці электронныя СМІ, якія распаўсюджваюцца ў Інтэрнеце», — намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч.

Здавалася б - дык чаго хвалявацца?

Але ж занепакоенасць заст­аецца. Чаму? Пра гэта мы і размаўлялі з журналістам Аляксандрам Класкоўскім.

(фрагмент праграмы «Маю права» тэлеканала «Белсат»)