1013 0

Сцісла пра "справу БЕЛТА": спісы затрыманых і факты

10.08.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Следчы камітэт расследуе крымінальную справу па ч. 2 арт. 349 (несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі, здзейснены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Праводзяцца следчыя дзеянні з удзелам службовых асоб рэдакцыйна-выдавецкай установы «Культура і мастацтва», ТАА «РиэлтБай", ТАА  "АйТиВи", выдавецкага дома «Беларуская навука», ЗАТ «БелаПАН», ТАА «Тутбай Медыя».

Усіх затрыманых па справе (а гэта агулам 18 чалавек, 8 з іх былі затрыманыя на 72 гадзіны) адпусцілі.

Справа БелТА. Факты, спісы, спасылкі па тэме

Сітуацыя 7 жніўня

Спіс затрыманых 7 жніўня па справе БелТА:

  1. Таццяна Каравянкова (БелаПАН),

  2. Андрэй Серада (БелаПАН),

  3. Марына Золатава (Tut.by),

  4. Ганна Калтыгіна (Tut.by),

  5. Ульяна Бабаед (Tut.by),

  6. Галіна Уласік (Tut.by),

  7. Дзмітрый Бобрык (Tut.by),

  8. Ганна Ермачонак (Tut.by),

  9. Яўгенія Беразюк (Tut.by)

  10. Людміла Чэкіна (Tut.by).

Увечары вызвалілі пасля допыту ў СК:

Ульяну Бабаед;

Яўгенію Беразюк;

Андрэя Сераду;

Дзьмітрыя Бобрыка;

Людмілу Чэкіну.

Затрыманымі на 72 гадзіны застаюцца:

Таццяна Каравянкова.

Вядома, што 7 жніўня ператрусы адбыліся ў памяшканнях рэдакцый БелаПАН і Tut.by, у рэдакцыі газеты “Навука”, якая знаходзіцца ў будынку Акадэміі навук Беларусі. Супрацоўнікі рэдакцыі адмовіліся расказваць падрабязнасці, спасылаючыся на падпісаны імі дакумент аб неразгалошванні.

Адбыліся ператрусы ў кватэры Ульяны Бабаед, Ганны Ермачонак, Галіна Уласік, Марыны Золатавай.

Адбыўся ператрус у журналісткі БелаПАН Тацяны Каравянковай на лецішчы ў вёсцы Жодзішкі Гродзенскай вобласці (журналістка праводзіла там адпачынак). У кватэры ў Мінску адбыўся ператрус 8 жніўня.

Сітуацыя 8 жніўня

Вобшук у вядомага журналіста і медыяэксперта Паўлюка Быкоўскага. Яго жонка працуе прэс-сакратаром Руху «За свабоду».

Журналіста Аляксея Жукава, які раней быў рэдактарам часопіса «Сельская гаспадарка», супрацоўнічаў з газетай "Белорусы и  рынок" забралі разам з жонкай з дома ў Бараўлянах.

Журналісты парталу нерухомасці Realt.by паведамілі Беларускай асацыяцыі журналістаў, што раніцай у іх офісе таксама адбыўся ператрус па “справе БЕЛТА”. Ператрус праводзіў Следчы камітэт, забраныя камп’ютары і ноўтбукі.

Адбыўся ператрус у рэдакцыі газеты "Культура".

Зісер пасьля допыту: Расьсьледаваньне «справы БелТА» можа заняць месяцы і гады

Адпусцілі пасля допыту:

Арына Жукава

 Ігар Хмара (Realt.by)

Марыя Сарока (Realt.by)

Алена Маслоўская (Realt.by)

Уладзіслаў Кулецкі (Realt.by)

Затрыманыя на 72 гадзіны:

Паўлюк Быкоўскі

 

Задержание журналиста Быковского: DW направила протест послу Беларуси в ФРГ

Ператрусы 8 жніўня:

- У Мінску раніцай з пастановай на ператрус (ад 30.07.) прыйшлі ў кватэру Паўлюка Быкоўскага, забралі тэхніку і банкаўскія карткі.

- Адбыўся ператрус у кватэры Аляксея і Арыны Жукавых (г.п. Бараўляны), забралі камп’ютарную тэхніку.

- 8 жніўня правялі ператрус у мінскай кватэры журналісткі БелаПАН Таццяны Каравянковай. Канфіскавалі носьбіты інфармацыі: жорсткія  дыскі кампутараў, карту памяці фотаапарата і USB-назапашвальнік. Каравянкова ў гэты час знаходзілася ў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў — яна затрыманая на трое сутак у межах справы.

- 8 жніўня працягваўся ператрус у памяшканнях Tut.by. (Ператрус у рэдакцыі скончаны, але ў іншых падраздзяленнях кампаніі працягваецца.)

- 8 жніўня цягам 5 гадзін праходзіў ператрус у дзяржаўнай газеце «Культура». Следчыя правяралі рэдакцыйныя камп’ютары. Ніхто з
супрацоўнікаў не затрыманы.

- Ператрус у офісе кампаніі Realt.by. Следчыя вывезлі камп’ютары і ноўтбукі.

- 8 жніўня праводзіліся таксама следчыя дзеянні ў дачыненні ТАА “АйТиВи” (сайт ITV.BY, кабельнае тэлебачанне). Супрацоўнікі прадпрыемства адмовіліся кантактаваць з журналістамі.

Сітуацыя 9 жніўня

Затрыманая галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына. У яе дома быў ператрус.

Следчы камітэт пацвердзіў затрыманне.

Вызвалілі рэдактараў TUT.BY Галіну Уласік, Ганну Калтыгіну, Марыну Золатаву, Ганну Ермачонак.

Вызвалілі вэб-рэдактара "Белорусы и рынок" Аляксея Жукава.

Яна мае статус падзраванай па справе. Матэрыялы справы разгалошваць забаронена.

СК: По "делу БелТА" задержана главный редактор БелаПАН Ирина Левшина

Каментары