249

Саюз журналістаў Сербіі патрабуе вызваліць усіх зняволеных у Беларусі журналістаў

09.02.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў

Саюз журналістаў Сербіі выказвае салідарнасць з нашымі зняволенымі калегамі. Адпаведны зварот сербскія журналісты накіравалі ў амбасаду Беларусі ў Бялградзе.

— Ад імя Саюза журналістаў Сербіі мы выказваем моцную салідарнасць з акцыяй Еўрапейскай і Міжнароднай федэрацый журналістаў і заклікаем беларускія ўлады неадкладна вызваліць журналістаў, якія знаходзяцца ў турме.

Мы ведаем, што ў турмах Беларусі знаходзіцца 11 журналістаў, і гэта не можа быць знакам таго, што ваша краіна з'яўляецца дэмакратычным грамадствам. Урад Сербіі таксама не лагодны да журналістаў, але ніхто з іх не знаходзіцца ў турме.

Мы ўздымаем свой голас за свабоду нашых калег, за свабоду сродкаў масавай інфармацыі і свабоду слова!

Саюз журналістаў Сербіі / SINOS

Драгана Чабаркапа, прэзідэнт

Дэян Глігорыевіч, член выканаўчага савета SINOS

Поддержите белорусских журналистов, с которыми сейчас жестоко расправляется власть. БАЖ призывает к международной солидарности

Федэрацыя асацыяцый журналістаў Іспаніі звярнулася да дарадцы беларускага пасла з нагоды пераследу калег у Беларусі

Саюз балгарскіх журналістаў: Спыніце рэпрэсіі супраць журналістаў і СМІ ў Беларусі!

Заява Кааліцыі за свабоду СМІ наконт свабоды СМІ ў Беларусі

Немецкая ассоциация журналистов требует от властей Беларуси прекратить преследование коллег

США призывают Беларусь освободить журналисток Андрееву и Чульцову «немедленно и безусловно»

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!