216

Саюз журналістаў Македоніі і Фракіі патрабуе вызваліць беларускіх журналістаў

10.02.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Кіраўнік Саюза журналістаў Македоніі і Фракіі (Journalists' Union of Macedonia and Thrace) Ніколас Карас накіраваў ліст у пасольства Беларусі ў Грэцыі з патрабаваннем вызваліць зняволеных беларускіх журналістаў.

"Саюз журналістаў Македоніі і Фракіі" ў каардынацыі з еўрапейскай журналісцкай супольнасцю выказвае падтрымку Беларускай асацыяцыі журналістаў. Ён заклікае ўлады Беларусі неадкладна вызваліць незаконна затрыманых журналістаў і спыніць парушэнне іх права на свабоду слова", гаворыцца ў адмысловым звароце..

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!