Віншавальнае паведамленне беларускім калегам апублікаваў кіраўнік Літоўскага саюза журналістаў Дайнюс Радзявічус.
Саюз журналістаў Літвы шчыра віншуе беларускіх журналістаў з важным юбілеем. Сёння Беларускай асацыяцыі журналістаў споўнілася 25 гадоў. Асаблівы юбілей — не толькі для арганізацыі, але і для супольнасці ўсіх журналістаў. Гэта свята, прысвечанае свабодзе прэсы, свабоднай журналістыцы, свабодзе слова. Жадаем вам вялікіх мэтаў, вялікіх амбіцый і сапраўднай журналісцкай салідарнасці! За нашу і вашу свабоду!