560

Саюз журналістаў Фінляндыі правёў акцыю ў падтрымку беларускіх палітзняволеных медыйшчыкаў

01.06.2023 Крыніца: БАЖ

Рада Саюзу журналістаў выказала падтрымку і салідарнасць з беларускімі калегамі, якія зараз знаходзяцца за кратамі.

Фінскія журналісты правялі сустрэчу,  падчас якой яны трымалі ў руках фотаздымкі зняволеных журналістаў. Імёны беларускіх калег былі зачытаныя на мерапрыемстве.

Падзякаваць БАЖ праз Patreon

«Многія еўрапейскія журналісцкія арганізацыі ўдзельнічаюць у такой жа дэманстрацыі падтрымкі. У тым ліку літоўцы і шведы», — кажа эксперт па міжнародных справах Саюзу журналістаў Фінляндыі Сала Назаранка.

У Беларусі за кратамі знаходзяцца 33 журналісты.

Марафон салідарнасці з беларускімі медыйшчыкамі ў няволі стартаваў у Вільні 3 траўня з сумеснай акцыі БАЖ і Саюза журналістаў Літвы. Далей да яго далучаюцца партёры БАЖ з журналісцкіх арганізацый розных краіны свету.

Падтрымаць акцыю салідарнасці БАЖ заклікае калег ва ўсім свеце!

Вы можаце раздрукаваць партрэты зняволеных калег, сфатаграфавацца з імі ў пазнавальных месцах вашага горада (не ў Беларусі) і апублікаваць у сацыяльных сетках з тэгамі #СвабодуЖурналістам і #BecauseTheJournalist, а таксама даслаць нам на адрас baj@baj.by.

#СвабодуЖурналістам
#BecauseTheJournalist

Чытайце яшчэ:

Журналісты не злачынцы! У цэнтры Мальмё прайшла акцыя ў падтрымку беларускіх калег

«Трымаемся праўды, трымаемся разам!» З Вільні стартаваў марафон салідарнасці са зняволенымі калегамі

Улады імкнуцца знішчыць незалежную журналістыку ў Беларусі. Зварот БАЖ

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!