247

Саюз балгарскіх журналістаў: Спыніце рэпрэсіі супраць журналістаў і СМІ ў Беларусі!

09.02.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Праўленне Саюза балгарскіх журналістаў (UBJ) прыняло заяву з заклікам да беларускіх уладаў спыніць пераслед журналістаў і медыя ў Беларусі.

Кіраўнічы савет Саюза балгарскіх журналістаў (UBJ) глыбока занепакоены і ўзрушаны грубымі і сістэматычнымі рэпрэсіямі супраць калег-журналістаў і незалежных медыя, якія здзяйсняюць улады ў Беларусі, асабліва пасля леташніх прэзідэнцкіх выбараў і масавых акцый пратэсту ў Мінску і іншых гарадах, гаворыцца ў заяве.

У заяве прыводзіцца статыстыка парушэнняў правоў журналістаў у Беларусі ды кейс крымінальнага пераследу журналістак “Белсата” Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай.

“Нават гэтых фактаў дастаткова, каб пераканацца, што рэпрэсіі ў Мінску пераключылі на высокую хуткасць, а замах уладаў на журналістаў, якія выконваюць свае абавязкі па інфармаванні грамадства, выклікаюць наша глыбокае абурэнне. Любая спроба запалохвання журналістаў і медыя, крытычных да ўладаў, любая спроба задушыць свабоду слова з выкарыстаннем "дубінкі закона”, з'яўляецца выразным парушэннем дэмакратычнага заканадаўства, правоў іс вабодаў.

Кіраўнічая рада Саюза балгарскіх журналістаў патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх   арыштаваных калег і настойвае на выкананні асноўных грамадзянскіх правоў і свабод. Мы выказваем сваю салідарнасць з Беларускай асацыяцыяй журналістаў (БАЖ) і падзяляем іх справядлівы страх за лёс беларускіх калег — патэнцыйных ахвяраў юрыдычнага самаўпраўства. Мы настойліва падтрымліваем выразную пазіцыю па гэтым пытанні, ужо выказаную Еўрапейскай і Міжнароднай федэрацыямі журналістаў (EFJ і IFJ), філіялам і членам якой з'яўляецца UBJ. Мы далучаемся да тэрміновага звароту генеральных сакратароў прэстыжных  і ўплывовых арганізацый, спадара Рыкарда Гуціерэса і  Энтані Беланжэра, з патрабаваннем спыніць  міліцэйскае і юрыдычнае самаўпраўства супраць журналістаў у Беларусі. Нам усім неабходна ўзмацніць міжнародную журналісцкую і грамадзянскую падтрымку”, — гаворыцца ў заяве Саюза балгарскіх журналістаў (UBJ).

Поддержите белорусских журналистов, с которыми сейчас жестоко расправляется власть. БАЖ призывает к международной солидарности

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!