680

Сайт "Новага Часу" разблакавалі ў Беларусі. Але ёсць нюанс

23.12.2022 Крыніца: Новы час

З нядаўняга часу на дамене выдання "Новы час" месціцца сайт нейкай турыстычнай агенцыі, якая вельмі падобная на махляроў.

Калі вы паспрабуеце зайсці на сайт «Новага Часу» з Беларусі са старой назвай novychas.by, вас будзе чакаць сюрпрыз.

Па-перашае паглядзіце на адрас турагенцыі Новы час: Минск, пр-т Революции д.58 маг. «Утюжок», 6 этаж (473) 228-69-59. А па-другое, тэлефонны код 473 — верагодная зона тэлефонных скамераў. Выглядае на тое, што нехта хоча зарабіць, раскручваючы людзей на платныя званкі.

Чыя гэта задумка, чаму махляры выбралі менавіта гэтае даменнае імя, у рэдакцыі не ведаюць. Выданне просіць чытачоў быць уважлівымі. Не вядзіцеся на прыдумкі махляроў!

Фактычнае карыстанне даменам па прызначэнні нам не давалі рабіць з моманту пазасудовай блакіроўкі 29 кастрычніка 2021 года. Пасля гэтага быў ліквідаваны наш заснавальнік, і мы не маглі легальна аплочваць даменнае імя. А ў верасні скончыўся тэрмін рэгістрацыі. І цяпер нехта вырашыў скарыстацца нашай назвай.

Чытайце яшчэ:

"Я уже на том уровне, когда меня зовут в соседние страны для выполнения работы": как студенты совмещают учебу и работу

«Сярэдзіны мы не прызнаём!» Да 100-годдзя часопіса «Полымя»

Абсалютная стэрыльнасць: падпісны каталог “Белпошты” пазбавіўся ад “баласту” незалежных СМІ

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!