252

Сайт “Народнай волі” зноў працуе. Рэдакцыя просіць падтрымаць выданне!

07.09.2020 Крыніца: "Народная Воля"

— Шаноўныя прыхільнікі свабоднага слова! На жаль, блакада газеты з боку ўлад працягваецца: па-ранейшаму забаронены доступ як да друкарні, так і да эспедыцыі “Белпошты” і “Белсаюздруку”, якія займаюцца распаўсюджваннем перыядычных выданняў, — гаворыцца ў звароце рэдакцыі.

Вось ужо пяты нумар “Народнай Волі” мы адтыражавалі пад Масквой. Які далейшы лёс? Калі да панядзелка не загарыцца “зялёнае святло” ў Беларусі, то нумар за аўторак з’явіцца толькі пры адной умове – калі на рахунку рэдакцыі будуць фінансавыя сродкі для пералічэння іх расійскай друкарні.

Заўважым: выхад кожнага нумара “Народнай Волі” без магчымасці значную частку тыражу рэалізоўваць праз кіёскі нясе рэдакцыі велізарныя страты. Да таго ж трэба яшчэ дадаць немалыя расходы на транспартныя і іншыя паслугі.

Выйсце адно: давайце, шаноўныя чытачы, выдаваць “Народную Волю” разам! Вось нашы банкаўскія рэквізіты для пералічэння грошай на падтрымку газеты.

УНП 100961759
р/с BY08 PJCB 3012 0065 3510 0000 0933
в «Приорбанке» ОАО, ЦБУ 113
BIC: PJCBBY2X
Адрес банка: 220030 г.Мінск, вул.Камсамольская, 13.

Таксама можна грошы пералічыць праз АРІП. Для гэтага трэба зайсці ў сістэму, выбраць «СМІ», потым літару «Н» – «Народная Воля» – «Добровольные взносы» і зрабіць плацеж.

Адгукніцеся, паважаныя сябры, калі ў Вас ёсць хоць нейкая магчымасць.

Сёння, як ніколі, у Беларусі павінна гучаць СЛОВА ПРАЎДЫ, слова ў абарону правоў людзей, якія хочуць жыць у вольнай краіне, калі ўлады не будуць фальсіфікаваць вынікі галасавання падчас прэзідэнцкіх выбараў, калі вяршэнства закона стане нормай для ўсіх.

Разам уратуем “Народную Волю”!

Рэдакцыя газеты “Народная Воля”.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!