НЕ - ВАЙНЕ!
742

Сайт магілёўскай “Вясны” атакавалі невядомыя

17.08.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

16 жніўня з-за дзеянняў невядомых асобаў не працаваў сайт магілёўскага аддзялення закрытага уладамі праваабарончага цэнтра “Вясна” http://mspring.online.

Па словах журналіста сайта mspring.online Аляксандра Буракова (малодшага), хтосьці адмыслова спрабаваў заблакаваць доступ да сайта сістэмнаму адміністратару. Фактычна сайт быў цалкам зруйнаваны. Аляксандр Буракоў кажа, што пра нейкую тэхнічную памылку на серверы казаць не даводзіцца, бо з размешчаных на хостынгу чатырох сайтаў быў адмыслова знішчаны толькі Mspring.online.

Аднавіць працу і базу дадзеных сайта удалося толькі дзякуючы таму, што кожны дзень рабіліся бэкапы (англ. “backup” – рэзервовае капіяванне файлаў з мэтай іх далейшага аднаўлення).

Журналісты mspring.online звязваюць спробу перашкодзіць працы сайта з выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Фактычна інтэрнэт-сайт магілёўскага аддзялення закрытага уладамі праваабарончага цэнтра “Вясна” зараз з’яўляецца адзіным рэсурсам у Магілёве, які рэгулярна дае інфармацыю пра выбарчую кампанію ў вобласці з пункту гледжання дэмакратычнай грамадскасці.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!