438

Савет бясьпекі можа адключыць інтэрнэт у выпадку «пагрозы бясьпецы дзяржавы»

30.07.2020 Крыніца: Svaboda.org

Кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Андрэй Дзьмітрыеў заявіў, што ўлады не выключаюць магчымасьці абмежаваньня інтэрнэту ў краіне.

Пра гэта ён сказаў пасьля выкліку ў Цэнтарвыбаркам, куды таксама прыйшоў і дзяржсакратар Савету бясьпекі Андрэй Раўкоў.

 

Агітацыйны мітынг Сьвятланы Ціханоўскай у Рэчыцы

«Я пацікавіўся ў дзяржсакратара Раўкова пра магчымае абмежаваньне інтэрнэту. Мне быў дадзены адказ, што ў выпадку, калі яны палічаць, што адтуль зыходзіць прамая пагроза бясьпецы краіны, то такога кроку не выключаюць, адключыць інтэрнэт», — сказаў Андрэй Дзьмітрыеў пасьля паседжаньня ў ЦВК.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!