2162

Саудаўскі блогер ужо чатыры гады знаходзіцца ў турме за крытыку ісламу

17.06.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Сёння спаўняецца чатыры гады ад моманту затрымання саудаўскага блогера Раіфа Бадаві.

Пісьменнік і грамадскі актывіст з Саудаўскай Аравіі; стваральнік сайта Free Saudi Liberals Раіф Бадаві быў арыштаваны за крытыку рэлігійнай палітыкі Саудаўскай Аравіі.

Яго прысудзілі да 10 гадоў турмы і 1 000 удараў бізуном за абразу ісламу ў Інтэрнэце. Бадаві атрымаў свае першыя 50 удараў бізуном у студзені 2015 года на вачах публікі.

У 2015 годзе Раіф Бадаві атрымаў прэмію імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі”, ад імя блогера выступала яго жонка Энсаф Хайдар, якая цяпер жыве ў эміграцыі ў Канадзе. Падчас нядаўняй сустрэчы сеткі Сахараўскіх лаўрэатаў, аддзел па правах чалавека Еўрапарламента склаў зварот да караля Саудаўскай Арравіі з просьбай амніставаць блогера ў час Рамадану.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!