397

Саудаўская Аравія прызнала смерць журналіста Хашогі, затрыманыя 18 чалавек

20.10.2018 Крыніца: NN.by

Журналіст Джамаль Хашогі мёртвы, да яго смерці прывяла бойка ў консульстве Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле, паведамляе дзяржаўнае тэлебачанне са спасылкай на заяву генпракурора краіны Сауда аль-Муаджыба. Знікненне Хашогі прывяло да абвастрэння адносін паміж Эр-Рыядам, ЗША і Турцыяй. Дональд Трамп назваў гэтыя тлумачэнні вартымі даверу, паведамляе ВВС.

У сувязі з гэтай справай адпраўленыя ў адстаўку намеснік начальніка разведкі Ахмад аль-Асіры і Сауд аль-Кахтані, старшы памочнік наследнага прынца Мухамеда ібн Салман аль-Сауда.

Генпракурор паведаміў, што 18 саудаўскіх падданых былі затрыманыя ў рамках гэтага расследавання. Расследаванне працягваецца.

СА ўпершыню прызнала, што журналіст, які знік пасля візіту ў консульства краіны ў Стамбуле, загінуў.

Цела журналіста да гэтага часу не знойдзена.

Напярэдадні стала вядома, што турэцкая паліцыя, расследуе абставіны знікнення Хашогі, шукае яго ў лесе на поўнач ад Стамбула і ў сельскай мясцовасці па суседству. У дзень знікнення бачылі аўтамабілі, што выязджалі з консульства ў гэтым кірунку.