231

Салаўёў і Малахаў узначальваюць рэйтынг даверу да журналістаў у Расіі

01.08.2019 Крыніца: Nn.by

У пяцёрку журналістаў, што выклікаюць найбольшы давер у расіян трапілі толькі тэлевядучыя федэральных каналаў, паводле апытання Левада-цэнтра. «Хто ў тэлевізары — той і карыстаецца даверам», — тлумачаць сацыёлагі.

Левада-цэнтр назваў журналістаў, якія карыстаюцца ў расіян найбольшым даверам, піша РБК. Гэта вядучыя тэлевізійных ток-шоу і навінавых праграм Уладзімір Салаўёў («Расія-1»), Андрэй Малахаў («Расія-1»), Андрэй Норкін (НТВ), Уладзімір Познер («Першы канал») і Вольга Скабеева («Расія 1»).

Годам раней у топ найбольш аўтарытэтных для расейцаў журналістаў трапілі тыя ж фігуры — Салаўёў (11,1% рэспандэнтаў давяралі яму), Андрэй Малахаў (8,2%) і Уладзімір Познер (7,2%). За імі ішлі тэлевядучыя Дзмітрый Кісялёў, Вольга Скабеева і Яўген Папоў.

Папулярныя ў моладзі ютуберы, у тым ліку Юрый Дудзь, а таксама вядоўцы «Дождя», сярод якіх Ксенія Сабчак, у лік тых, хто карыстаецца найбольшым даверам не патрапілі, распавёў суаўтар даследавання, намеснік дырэктара Левада-цэнтра Дзяніс Волкаў. «Усё ж такі [ў Расіі] тэлебачанне застаецца асноўнай крыніцай інфармацыі, так што, хто ў тэлевізары — той і карыстаецца даверам», — лічыць ён.