НЕ - ВАЙНЕ!
4120

Сакрэтны код. Інфармацыйныя жанры журналістыкі (працяг рэгістрацыі да 27 мая!)

25.05.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Навучальны курс ад карэспандэнтаў Reuters i Associated Press для журналістаў. Мінск-Вільня 28.05 - 16.07.2016

Навіны застаюцца самым запатрабаваным таварам сродкаў масавай інфармацыі і ў эпоху Інтэрнэта. «Запакаваны» гэты тавар звычайна ў трох асноўных жанрах: навіна, рэпартаж, інтэрв’ю. Менавіта яны інфармуюць грамадства, што, дзе, калі і як адбылося, і хто галоўны «стваральнік» альбо герой падзеі.

Гэта не так проста: здабываць для навінаў факты, што не ляжаць на паверхні, ствараць «эфект прысутнасці» у рэпартажах і падчас інтэрв’ю пачуць менавіта тое, што прывабіць чытача.

Як зрабіць свой «тавар» унікальным, якраз і будзем вучыцца падчас арыентаванага на набыццё практычнага досведу курса «Сакрэтны код. Інфармацыйныя жанры журналістыкі» для тых, хто толькі вучыцца журналістыцы, аднак мае вялікае жаданне стаць прафесійным рэпарцёрам.

Пасля заканчэння курса слухачы будуць ведаць:

—дзе і як шукаць інфармацыю;

— чым адрозніваюцца інфармацыйныя жанры ад аналітычных і мастацка-публіцыстычных;

— што такое навіна і як павінен журналіст будаваць сваю «піраміду»;

—як здабыць эксклюзіў падчас прэс-канферэнцыі;

— яікя пытанні «выстрэльваюць» і як здабыць інфармацыю ў самага складанага суразмоўцы;

— структуру рэпартажу і чым дасягаецца «эфект прысутнасці»;

—як скарыстацца навіной шматгадовай даўніны для стварэння эксклюзіўнага журналісцкага прадукту сёння.

Пасля заканчэння курса слухачы будуць умець:

— збіраць інфармацыю і пісаць навіны;

— карыстацца прафесійнымі прыёмамі для стварэння «эфекту прысутнасці» у рэпартажы;

— карыстацца тэхнікай пастаноўкі пытанняў і стратэгіі інтэрв’ю, а таксама працаваць са складанымі суразмоўцамі і ў складаных сітуацыях.

Да ўдзелу запрашаюцца: Журналісты-пачаткоўцы, выпускнікі факультэтаў журналістыкі альбо школ маладога журналіста, а таксама студэнты з Мінска і рэгіёнаў.

Удзельнікаў чакаюць восем майстар-класаў ад уласных карэспандэнтаў міжнародных агенцтваў навін, а таксама вядомых беларускіх журналістаў.

Лепшыя з навучэнцаў па выніках курса атрымаюць магчымасць удзелу ў семінары за мяжой у верасні 2016 года.

Апісанне курса:

Курс «Сакрэтны код. Інфармацыйныя жанры журналістыкі» распачнецца 28 мая і закончыцца 16 ліпеня.

Складаецца з васьмі заняткаў у Мінску і майстар-класа замежнага трэнера ў Вільні, які пройдзе ў верасні.

Заняткі будуць праводзіцца па суботах з 11.00 да 14.00.

Заяўкі на ўдзел ў навучальным курсе «Сакрэтны код. Інфармацыйныя жанры журналістыкі» прымаюцца па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай «Information») да 24 мая.

Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:

1. Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).

2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

ГА “БАЖ” павіншавала дзяржаўныя міністэрствы з Сусветным днём свабоды прэсы

Шорт-ліст пераможцаў конкурсу “Вольнае слова”!

Лепшыя фота свету можна пабачыць у Мінску

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!