Пра гэта гавораць вынікі сацыялагічнага даследавання групы кампаній “Satio”, якое было прэзентавана на ІV Беларускім праваабарончым форуме.

Удзел у апытанні прынялі 1000 чалавек ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Паводле вынікаў, сярод тых 14,5% рэспандэнтаў, якія ў прынцыпе чулі пра праваабарончыя арганізацыі ў Беларусі, найбольшую вядомасць маюць:
• Беларускі Хельсінкскі Камітэт (43,3%),
• Беларуская асацыяцыя журналістаў (42,7%),
• Праваабарончы цэнтр "Вясна" (35,4%)
У топ кампаній па абароне правоў чалавека, якія памятаюць жыхары Беларусі, увайшла і кампанія БАЖ “За фрыланс”.
