479

Рыгоні заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх затрыманых у сувязі з дэманстрацыямі

27.03.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Дакладчык па Беларусі Камісіі па палітычных пытаннях і дэмакратыі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Андрэа Рыгоні пасля візіту ў Мінск 23-24 сакавіка 2017, заклікаў беларускія ўлады заставацца засяроджанымі на сваім шляху дыялогу з Парламенцкай асамблеяй і неадкладна вызваліць усіх затрыманых у сувязі з дэманстрацыямі сакавіка і штогадовае святкаванне "Дня Волі" 25-го сакавіка.

Паводле паведамленняў СМІ, з пачатку сакавіка больш за 100 журналістаў зазналі ціск, затрыманні, гвалт і адміністрацыйны пераслед, каля 700 чалавек, у тым ліку лідары апазіцыі, былі арыштаваныя, многія з іх чакаюць прысудаў.

"Выкарыстанне адміністрацыйных затрыманняў і гвалту, каб запалохаць апазіцыю, выклікае асаблівую трывогу ў час наладжвання стасункаў паміж Беларуссю і нашай Асамблеяй. Павінна быць зроблена ўсё каб тыя, хто быў затрыманы да і падчас дэманстрацый, не сталі палітычнымі вязнямі. Запаўненне турмаў — гэта не тое рашэнне, каб спраўляцца з крытыкай і іншадумствам, і толькі аддаліць краіну ад еўрапейскіх стандартаў у галіне павагі да свабоды выказвання меркаванняў, сходаў і правоў чалавека", — гаворыцца ў заяве.

Спадар Рыгоні сустрэўся ў Мінску з прадстаўнікамі ўрада, у тым ліку з прэзідэнтам, міністрам замежных спраў і спікерамі абедзвюх палат, а таксама з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, у тым ліку з актывістамі апазіцыі, журналістамі і НДА. Ён мае намер прадставіць даклад Камітэту ў красавіку. Старшыня ГА "БАЖ" Андрэй Бастунец падчас сустрэчы падрабязна распавёў дакладчыку пра рост рэпрэсій з боку ўладаў у дачыненні да журналістаў.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!