НЕ - ВАЙНЕ!
592

Рускамоўная версія сайта IJNet шукае рэдактара сацыяльных сетак

01.12.2021

Гэтая пазіцыя разлічана на частковую занятасць і дыстанцыйную працу. IJNet сочыць за падзеямі ў свеце міжнароднай журналістыкі і публікуе інфармацыю на сямі мовах: арабскай, кітайскай, ангельскай, персідскай, партугальскай, рускай і гішпанскай.

Рэдактар сацыяльных сетак будзе адказваць за стварэнне дынамічнага, візуальна прывабнага сацыяльнага кантэнту і адсочванне аналітыкі на розных платформах. Праца рэдактара павінна садзейнічаць пашырэнню рускамоўнай аўдыторыі і сацыяльнай прысутнасці IJNet і ўмацаванню нашага брэнда як незаменнага рэсурсу для журналістаў.

Гэтая пазіцыя разлічана на частковую занятасць і дыстанцыйную працу.

Абавязкі:

— Арганізацыя працы старонак рускага IJNet у сацыяльных медыя і стварэнне кантэнту для публікацыі ў сетках Facebook, Twitter, Укантакце і для канала Telegram на штодзённай аснове;

— Стварэнне арыгінальных мемов, графікі і відэаролікаў для прасоўвання рускамоўнага кантэнту IJNet у сацыяльных сетках;

— Правядзенне маніторынгу і аналітыкі сацыяльных сетак рускага IJNet для адсочвання росту аўдыторыі;

— Іншыя абавязкі па прамым прызначэнні.

Неабходная кваліфікацыя:

— Вольнае валоданне рускай (асабліва пісьмовай) і англійскай мовамі;

— Вопыт працы і веданне стратэгій сацыяльных медыя, асабліва ў рускамоўным інтэрнэце;

— Веды ў галіне медыя і тэхналогій;

— Адукацыя ў галіне журналістыкі (або звязаных з ёй абласцях) або два-тры гады вопыту работы ў анлайн-журналістыцы;

Паспяховыя кандыдаты павінны быць зацікаўлены ў развіцці міжнародных навінавых медыя.

Каб падаць заяўку, дашліце рэзюмэ і суправаджальны ліст на адрас ijnetrussian@yahoo.com

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!