374

РУП «Белпошта» раптоўна перадумала і выключыла «Новы Час» з падпіснога каталогу

07.06.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Распаўсюд СМІ

Пад вечар пятніцы чытачы сталі паведамляць, што не могуць падпісацца на «Новы Час» ні праз інтэрнэт, ні праз паштовыя аддзяленні. Па тэлефоне гарачай лініі ў пятніцу рэдакцыі паведамілі, што гэта, магчыма, тэхнічная памылка.

Але 7 чэрвеня ранкам прадстаўнікі аддзела падпіскі па тэлефоне паведамілі: «Так, мы прынялі рашэнне не працягваць з вамі супрацоўніцтва. Мы адправілі вам ліст». Але пасля высветлілася, што ліст яшчэ толькі збіраюцца адправіць сёння.

Абноўлена: ліст даслалі на элетронную пошту. Высветлілася, што такім чынам кіраўніцтва "Белпошты" адрэагавала на папярэджанне Генпракуратуры галоўнаму рэдактару.

На «Белпошце» запэўнілі, што усім, хто ўжо аформіў падпіску на 2-е паўгоддзе, вернуць грошы.

"Мы ж заклікаем усіх, хто хацеў бы падтрымаць газету і застацца яе чытачом, паведаміць адрасы для падпіскі. Гэта можна зрабіць праз сацсеткі, нашу элетронную пошту ці па тэлефонах рэдакцыі.

У бліжэйшы час мы паспрабуем вырашыць гэта пытанне і не пакінем вас без любімай газеты", — звяртаецца рэдакцыя да чытачоў.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!