1174

Rory Peck абвяшчае конкурс для відэааператараў-фрылансераў (да 1 жніўня)

12.07.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Фундацыя Rory Peck прымае заяўкі ад відэааператараў-фрылансераў, якія жывуць і працуюць у складаных для прафесійнай дзейнасці рэгіёнах свету.

Прымаюцца конкурсныя працы ў трох намінацыях:

-  Узнагарода Rory Peck за навінавы матэрыял. (Працягласць (макс.) – 10 хвілінаў);
-  Узнагарода Rory Peck Award за навінавыя відэа-гісторыі (Працягласць (макс.) – 30 хвілінаў);
-  Узнагарода Sony за станоўчы ўплыў на пабежныя падзеі – працяглыя відэа-гісторыі, прысвечаныя пэўнай праблеме, якія мелі станоўчы эфект на яе вырашэнне. (Працягласць (макс.) – 60 хвілінаў).

Відэаматэрыялы маюць з’явіцца ў эфіры або на старонках прызнаных навінавых анлайн-рэсурсаў у перыяд з 1 ліпеня 2015 г. да 31 чэрвеня 2016 г.

Дэдлайн падачы конкурсных заявак – 1 жніўня 2016 г.

Больш інфармацыі – у дадатку і за лінкам.

 

2016 Entry Criteria RUSSIAN

2016 Awards Entry Form RUSSIAN

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!