389

Родныя журналіста Дзяніса Івашына баяцца прымянення да яго катаванняў

28.05.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Ад гродзенскага калегі, які знаходзіцца ў СІЗА, ужо цэлы месяц не прыходзяць лісты, — распавяла ГА “БАЖ” Вольга Івашына, жонка журналіста. Вольга Івашына мяркуе, што яе лісты да Дзяніса таксама не прапускаюць.

У сувязі з такой моцнай інфармацыйнай блакадай родныя Дзяніса Івашына баяцца прымянення да яго катаванняў у гродзенскім СІЗА.

«Зрабіць з яго баевіка не атрымаецца»: хто такі журналіст Дзяніс Івашын, якога КДБ затрымаў у Горадні

Рэдактара-валанцёра міжнароднай расследвальнай супольнасці InformNapalm і пазаштатнага карэспандэнта газеты «Новы Час» Дзяніса Івашына супрацоўнікі КДБ затрымалі 12 сакавіка.

Журналіста вінавацяць па арт 365 Крымінальнага кодэкса — “Умяшанне ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў”. Калегі мяркуюць, што гэта звязана з ягонымі расследаваньнем пра службу былых украінскіх “беркутаўцаў” у структурах МУС Беларусі.

Абавязкова пішыце лісты, дасылайце паштоўкі Дзянісу на адрас: 230023, Гродна, вул. Кірава, 1, Турма №1. 

Падтрымаць сям’ю журналіста можна пераводам на картку:
БПС-СБЕРБАНК: 5435 5311 6677 1004
LIUDMILA IVASHINA-DOBINA
08/23

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!