627

RIP. Калегі ўзгадваюць Аляксандра Коктыша

25.10.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Яму было 54 гады. Коктыш працаваў у газетах "Свободные новости", "Звязда", "Труд", агенцтве "Інтэрфакс Захад", быў экспертам у арганізацыі прэс-службаў для кампаній.

У якасці прэс-сакратара ўдзельнічаў у палітычных кампаніях Віктара Ганчара і Васіля Лявонава.

Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, быў задзейнічаны ў працы кіроўных органаў арганізацыі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, развітанне з Аляксандрам Коктышам адбудзецца 26 кастрычніка, пахаваюць яго на радзіме ў Ляхавічах побач з бацькамі і дзядамі.

БАЖ шчыра спачувае родным і блізкім спадара Аляксандра.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!