547

Рэзідэнцыя цэнтра Stigler Center для журналістаў/к (Чыкага, ЗША)

17.08.2018 Крыніца: by.odb-office.eu

Праграма дае інтэнсіўны трэнінг для журналістаў/к з усіх краін свету, якія працуюць ва ўсіх відах СМІ, адбудзецца вясной 2019 года.  Працягласць праграмы - 12 тыдняў, праграма пройдзе ў кампусе Hyper Park. Удзельнікі/цы наведаюць заняткі, прымуць удзел у розных культурных мерапрыемствах, пазнаёмяцца з журналістамі з іншых краін і навукоўцамі ўніверсітэта. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 15 кастрычніка 2018.

 

Арганізатары прапануюць:

  • аплату авія-пералёту ў абодва канца;
  • стыпендыю - за 12 000 $ на аплату пражывання;
  • бясплатны удзел у трэнінгу Chicago Booth;
  • працоўнае месца;
  • сертыфікат пасля заканчэння праграмы.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • прымаюцца заяўкі ад журналістаў, якія ўжо працуюць;
  • неабходна мець вопыт працы журналістам;
  • трэба ведаць ангельскую мову.

Ад удзельнікаў і ўдзельніцы чакаецца:

  • Удзел у 3 занятках.
  • Наведванне і актыўны ўдзел у занятках, выкананне хатняга задання.
  • Удзел ва ўсіх мерапрыемствах рэзідэнцыі.
  • Падпісанне пагаднення з цэнтрам.

Заяўка складаецца з:

  • рэзюмэ;
  • 2 рэкамендацый;
  • копіі апублікаваных артыкулаў, пажадана на англійскай (ці трэба падаць пераклад на англійскую). TV і радыё журналісты/кі павінны дадаць відэа/аўдыё файлы;
  • эсэ (500 слоў), якія апісваюць чым Вас зацікавіла праграма і што Вы жадаеце дасягнуць праз праграму;
  • сертыфікат на ўзровень валодання англійскай мовай;
  • заяўка падаецца анлайн.

Крыніца: research.chicagobooth.edu

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!