Міжнародная федэрацыя журналістаў (МФЖ) ініцыявала пачатак працэсу выключэння са свайго складу Саюза журналістаў Расіі, паведамляе "Медуза" са спасылкай на Reuters
Апошнія гады Саюз журналістаў Расіі быў лаяльным да ўладаў і мала звяртаў увагі на шматлікія парушэнні правоў журналістаў і медыя ў РФ.
Пасля ўзяцця лаяльнага да Крамлю курсу, СЖР шчыльна сябраваў і з праўладным Беларускім саюзам журналістаў, які актыўна апраўдвае рэпрэсіі супраць медыя і журналістаў у Беларусі.
Лукашэнкаўскі ж саюз журналістаў у жніўні 2021 года сам заявіў, што замарожвае свой удзел у Міжнароднай федэрацыі журналістаў і спыняе супрацу з яе выканаўчымі структурамі.
З таго часу адзіным беларускім сябрам Міжнароднай і Еўрапейскай федэрацыі журналістаў засталася Беларуская асацыяцыя журналістаў. За апошнія дзесяцігоддзі БАЖ актыўна супрацоўнічае з МФЖ і ЕФЖ у праграмах абарону журналістаў і медыя.