2396

“Рэспубліка” выправіла парушэнні, за якія папярэдзілі недзяржаўныя СМІ

03.03.2015 Крыніца: Арцём Мартыновіч, "Еўрарадыё" Сюжэт: Папярэджанні СМІ і журналістам

У свежым выпуску выдання рэдакцыя прапісала выходныя дадзеныя, як таго патрабуе Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Пасля вынясення папярэджання двум недзяржаўным газетам “Intex-press” і “Ганцавіцкі час” за скарачэнне назвы: "Міністэрства інфармацыі РБ" замест поўнай “…Рэспублікі Беларусь”, Еўрарадыё прагледзела дзяржаўную прэсу на наяўнасць такіх жа парушэнняў. Скарачэнні мы знайшлі ў двух часопісах “Вожык” і “Качели”, а таксама ў газетах “Рэспубліка” і “Наш край”.

Рэпартаж Еўрарадыё з'явіўся ўчора, 2 сакавіка, а сёння, у свежым нумары “Рэспубліка” ўжо выправіла парушэнні. Ці атрымала газета папярэджанне па прыкладзе недзяржаўных газет, пакуль невядома.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!