НЕ - ВАЙНЕ!
1424

Рэпартаж: сакрэты прафесійнага майстэрства. Майстар-клас з удзелам Святланы Алексіевіч у Прэс-клубе (да 27 красавіка)

21.04.2016 Крыніца: http://press-club.by

Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб і Абмасада Рэспублікі Польшча арганізуюць двухэтапныя майстар-класы для журналістаў і літаратараў, якія хацелі б авалодаць сакрэтамі прафесійнага майстэрства ў жанры рэпартажа. Першы этап "Слядамі Рышарда Капусцінькага" адбудзецца ў Пінску - на радзіме Капусцінскага, 7 траўня. Другі этап – у Мінску, 8 траўня.

Для ўдзелу ў майстар-класах будуць адабраныя 30 удзельнікаў. Запрашаем беларускіх журналістаў і літаратараў, якія хацелі б авалодаць жанрам дакументальнага і/ці літаратурнага рэпартажа. Адбор будзе адбывацца на падставе тэкстаў кандыдатаў. 

Заяўку на ўдзел трэба падаць, запаўняючы форму. Пасля запаўнення анлайн-формы просім даслаць на e-mail press-club@press-club.by з пазнакай “Рэпартаж” прыклады сваіх тэкстаў (не больш за 10 старонак), напісаных у жанры рэпартажа (ці набліжаным да яго).

Да разгляду прымаюцца:
-    спасылкі на апублікаваныя матэрыялы (або сканы з імі);
-    неапублікаваныя матэрыялы ў далучаным файле (word);
-    калі ў вас няма тэкстаў, створаных у падобным жанры, вы можаце напісаць эсэ ці рэпартаж на абраную вамі тэму.

Падаць заяўку на ўдзел у двухэтапным майстар-класе можна да 27 красавіка. Вынікі адбору будуць абвешчаныя 2 траўня.

Арганізатары забяспечваюць праезд Мінск – Пінск – Мінск, начлег і харчаванне ў Пінску. 

Па выніках майстар-класаў будуць адабраныя 6 чалавек для адукацыйнай паездкі ў Польшчу, дзе змогуць сустрэцца з польскімі журналістамі, літаратарамі, майстрамі рэпартажу.  

У межах майстар-класаў адбудзецца таксама прэзентацыя кнігі Рышарда Капусцінскага "Чорнае дрэва. Афрыканская ліхаманка" (на беларускую мову пераклаў Яўген Салейчук).

Гэтая падзея на ФБ.

 

Партнёры: 

Літаратурны дом ЛогвінаўПольскі інстытут.

Інфармацыйныя партнёры:
Беларуская асацыяцыя журналістаў, Медыякрытыка, Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!