Арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” абвінвачвае беларускія ўлады ў беспадстаўным крымінальным пераследзе блогера Эдуарда Пальчыса, і заклікае неадкладна вызваліць і зняць з яго неабгрунтаваныя абвінавачанні.
"Тэксты ўтрымліваюць усяго толькі меркаванне аўтара адносна гістарычных падзей і фактаў і яго крытычныя каментары па геапалітыцы і знешняй палітыцы некаторых краін", — гаворыцца ў заяве “Рэпарцёраў без межаў”. — Яны не ўтрымліваюць ніякіх слядоў падбухторвання да вайны, гвалту або нянавісці (...) і не ствараюць ніякай пагрозы для нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, здароўя або грамадскай маралі".
"Мы заклікаем суд Мінска прыняць да ўвагі гэтае незалежнае экспертнае меркаванне і зняць усе беспадстаўныя абвінавачванні супраць Эдуарда Пальчыса, чыё затрыманне на працягу апошніх дзесяці месяцаў з'яўляецца абуральнай несправядлівасцю", — заявіў Ёхан Бір, кіраўнік аддзелу Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі “Рэпарцёраў бех межаў”.
"Мы таксама заклікаем суд адмяніць рашэнне аб правядзенні суда ў закрытым рэжыме. Калі абвінавачанага судзяць проста за выказванне думкі, для закрытага суда няма ніякіх падставаў.”