"Рэгіянальная газета" шукае вэб-рэдактара

"Рэгіянальная газета"

Нам патрэбны ўніверсальны журналіст, які найперш будзе працаваць з сайтам rh.by. Гэта штодзённая праца ў рэдакцыі “РГ”, што месціцца ў Маладзечне.

Вітаецца: 

  • Свабоднае валоданне беларускай мовай
  • Уменне пісаць журналісцкія матэрыялы
  • Уменне фатаграфаваць, здымаць і мантаваць відэа
  • Валоданне фоташопам ці іншымі праграмамі для апрацоўкі фота і стварэння калажоў, плакатаў

Мы ўхваляем крэатыўнасць, творчасць, ініцыятыўнасць і адкрытасць да ўсяго новага.

Дасылайце рэзюмэ на пошту regionnews@rh.by з тэмай “Рэзюмэ для “РГ”.