229

«Рэгіянальная газета» прыпыняе выхад друкаванага выдання

22.07.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Распаўсюд СМІ

"Дарагія чытачы папяровай «Рэгіянальнай газеты»! На жаль, нумар за 23 ліпеня па незалежных ад рэдакцыі прычынах вы не атрымаеце. Як і наступныя. Просім у вас прабачэння і спадзяемся на разуменне сітуацыі.

Заўсёды ваша, «Рэгіянальная газета».
20 ліпеня 2021 г."

Гэтае паведамленне змешчана на сайце «Рэгіянальнай газеты». Але ў інтэрнэце выданне застаецца, таму чытаць навіны і матэрыялы можна на сайце rh.by.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!