1304

«Рэгіянальнай газеце» сёння 23 гады. Віншуем!

28.04.2018 Крыніца: ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

“Рэгіянальная газета” цягам 23 год з’яўляецца адзіным недзяржаўным выданнем Павілля на беларускай мове. Рэдакцыя “РГ” выдае як папяровую газету штопятніцу, так і штодня працуе на сайце rh.by.

У рэдакцыі сёння тры журналісты — Аксана Ярашонак, Наталля Тур і Зоя Хруцкая, спецыяліст па рэкламе Жанна Горбань, стылістычны рэдактар Марыя Бераснева, тэхнічны рэдактар Ігар Мароз, намеснік дырэктара па фінансах Ніна Манцэвіч і галоўны рэдактар і дырэктар Аляксандр Манцэвіч.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” далучаецца да шматлікіх віншаванняў на адрас калег. Доўгіх вам год плённай працы ў імя свабоды слова ў Беларусі!

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!