317

Рэгістрацыя на XIV Глабальны медыяфорум кампаніі Deutsche Welle (да 4 лютага)

22.01.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

14-15 чэрвеня 2021 года ў Боне адбудзецца  XIV Глабальны медыяфорум кампаніі Deutsche Welle на тэму Disruption and Innovation у анлайн-фармаце. Мова канферэнцыі — англійская.

Deutsche Welle будзе распрацавана лічбавая платформа з эксклюзіўнымі прапановамі, якія будуць даступныя ўдзельнікам для дыскусій, семінараў і абмеркаванняў.

Падчас шматлікіх стрымаў, якія будуць трансліравацца ў прамым эфіры з Бона, прадстаўнікі СМІ з усяго свету разам са спецыялістамі і мультыплікатарамі (блогерамі, інтэрнэт-актывістамі, творцамі перамен) у сферы палітыкі і грамадзянскай супольнасці, культуры і адукацыі, эканомікі і навукі паразважаюць на тэму падрыўных інавацый.

  • Якія выклікі прадстаўляюць гэтыя працэсы для СМІ і палітыкі, эканомікі і грамадства, і які нявыкарыстаны патэнцыял хаваецца там?

  • Як медыякампаніі могуць творча выкарыстоўваць штучны інтэлект?

  • Якія прыёмы дапамогуць зрабіць асвятленне падзей больш разнастайным?

Удзельнікі Глабальнага медыяфоруму 2021 даведаюцца пра выклікі і магчымасці, якія стварае сіла падрыўных інавацый, і змогуць прымяняць гэтыя тэхналогіі ў сваёй працы.

Да ўдзелу ў Глабальным медыяфоруме запрашаюцца прадстаўнікі СМІ, журналісты, блогеры, інтэрнэт-актывісты і спецыялісты.

Зацікаўленых ва ўдзеле ў мерапрыемстве просім дасылаць заяўку з указаннем электроннага і паштовага адрасоў не пазней за 4 лютага 2021 года на адрас аддзела прэсы Пасольства Германіі ў Мінску: info@minsk.diplo.de

Дадатковую інфармацыю пра змест і праграму канферэнцыі можна знайсці на сайце www.dw.com/gmf

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!