Думаеце, што вы на тых БАЖынках не бачылі? Колькі можна засядаць з калегамі? Але вас яшчэ не запрашала Маладзечна!
Калі ў вас яшчэ ёсць спадзяванне на падарожжа, якое зробіць гэтае лета незабыўным, а варыянтаў так сабе, то якраз для вас, беларускія журналісты, гэтая цудоўная прапанова. Рамантычная Вязынка, аграсядзібны олінклюзіў, культурная праграма і інтэлектуальны адпачынак— як вы можаце такое прапусціць? Дата правядзення: 5-6 жніўня.
Лета. Сонца. Жнівень. БАЖ. І Купала сёння — наш!
Танцы, ігрышчы, гулянкі — лета на сядзібе Янкі.
Што вас чакае:
- раскошная душэўнасць прыроды і жыхароў Маладзечанскай зямлі;
- экскурсія па музею-сядзібе Янкі Купалы, наведванне дома, дзе нарадзіўся топавы пясняр;
- інтэлектуальна-забаўляльны квэст;
- рацыянальнае аздараўленчае харчаванне;
- удзел у навучальным трэнінгу ў цёплым коле лепшых сяброў;
- магчымасць паказаць свае творчыя таленты;
- удзел у фотаконкурсе без дадатковай рэгістрацыі;
- аўтаматычная намінацыя ў конкурсах "Міс БАЖынкі" ці "Містэр БАЖынкі" па гендэрнай прыналежнасці ці па жаданні;
- лазня;
- выраб керамічнага сувеніра сваімі рукамі на Радашкавіцкім керамічным заводзе;
- спартыўныя гульні па жаданні.
Акуніцеся ў Вязынскую асалоду, і хай вакол толькі пырскі разлятаюцца! Колькасць месцаў абмежаваная!
Прадугледжана, што частка гасцей будзе начаваць у палатках. Пры рэгістрацыі пазначце, калі ласка, ці зможаце вы захапіць з сабой намёт.
Інфармацыя для плацяжу:
ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Банк ААТ "БПС-СБЕРБАНК"
УНП 101111171
Рахунак: BY24BPSB30151030450159330000
БІК: BPSBBY2X
Від плацяжу: Добраахвотнае ахвяраванне на статутныя мэты