379

Рэдактарку cтолінскай раёнкі зарэгістравалі кандыдатам, але яна адразу знялася

24.10.2019 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Галоўны рэдактар газеты “Навіны Палесся” Алена Клімушка балатавалася кандыдатам у дэпутаты па Столінскай выбарчай акрузе №16.

Не паспеўшы ўключыцца ў перадвыбарчую гонку, Алена Клімушка адмовілася ад удзелу ў ёй.

23 кастрычніка на чарговым пасяджэнні камісіі было прынята рашэнне аб зняцці кандыдатуры рэдактара дзяржаўнай раённай газеты па асабістай заяве.

Газета “Навіны Палесся” выходзіць два разы на тыдзень па аўторках (6 палос накладам 6680 экзэмпляраў) і пятніцах (20 палос накладам 11396 экзэмпляраў).